Беларускі натарыус назвала дакументы, якія трэба захоўваць вечна
- 28.04.2025, 17:50
- 7,090

У пераліку - дакументы на маёмасць.
Беларускі натарыус, спецыялістка Гарадзенскай натарыяльнай акругі Галіна Грынкевіч падзялілася рэкамендацыямі, якія тычацца захоўвання дакументаў.
Са слоў Галіны Грынкевіч, захоўвацца вечна і ў надзейным месцы павінны тыя дакументы, якія абавязкова спатрэбяцца ў выпадках непрадбачаных жыццёвых сітуацый.
Размова ідзе, у першую чаргу, аб пашпарце або дакуменце, які яго замяняе. Па-другое, трэба максімальна адказна берагчы ўсе асабістыя дакументы: пасведчанне аб нараджэнні, аб рэгістрацыі шлюбу, вайсковы білет.
Трэцяя катэгорыя - дакументы аб адукацыі: атэстаты, дыпломы. Наступная група - разнастайныя дакументы, якія пацвярджаюць права на наяўнасць ільгот (пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда і г.д.).
- Да катэгорыі «важныя» залічваюцца дакументаў права на маёмасць (пасведчанне аб праве на спадчыну; пасведчанне аб праве ўласнасці; дамовы куплі-продажу; шлюбныя дамовы і іншыя, - падкрэсліла натарыус.