УСУ знішчылі 19 грузавікоў, браняваны аўтамабіль, гаўбіцу і мінамёт расейцаў
- 28.04.2025, 18:53
- 1,672

Відэа.
Памежнікі з падраздзялення беспілотных авіяцыйных сістэм «Фенікс» брыгады «Помста» на Купянскім кірунку нанеслі значныя страты ворага цягам тыдня.
Байцы знішчылі 19 грузавікоў, 2 легкавыя аўтамабілі, браняваны аўтамабіль «Тыгр», 155 мм гаўбіцу Мста-Б, мінамёт, радыёлакацыйную станцыю, склад БК, два склада ГЗМ і камплект спадарожнікавай сувязі Starlink расейцаў, паведамляе Цензор.НЕТ.