28 красавiка 2025, панядзелак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Кастэнка: Ліквідацыя расейскага генерала Маскаліка была арганізаваная ўкраінскімі спецслужбамі

5
Раман Кастэнка: Ліквідацыя расейскага генерала Маскаліка была арганізаваная ўкраінскімі спецслужбамі

Кіеў будзе ўзмацняць дзейнасць спецслужбаў і ліквідаваць злачынцаў нават пасля заканчэння вайны.

Ліквідацыя расейскага генерал-лейтэнанта Яраслава Маскаліка была арганізаваная ўкраінскімі спецслужбамі. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю выданню «Украінская праўда» сакратар камітэта Вярхоўнай рады ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Раман Кастэнка.

«Гэта вынік эфэктыўнай працы нашых спецслужбаў. <… > Нават калі мы прыйдзем да заканчэння вайны, дзейнасць выведкі і контрвыведкі толькі ўзмоцніцца. І гэты кірунак - ліквідацыя злачынцаў, якія стралялі па мірным насельніцтве, запускалі ракеты, аналізавалі, прымалі пастановы, аддавалі загады - гэта будзе асноўнай задачай нашых спецслужбаў і развіццём нашай Службы бяспекі Украіны ў найбліжэйшыя 10, 20, 30 гадоў - колькі спатрэбіцца», - сказаў Кастэнка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках