У Грузіі стартавалі супольныя з NATO вайсковыя вучэнні
- 28.04.2025, 21:06
- 1,564

У іх будуць удзельнічаць 17 краінаў.
На тэрыторыі Грузіі стартавалі камандна-штабныя вучэнні «NATO — Грузія 2025», у іх будуць удзельнічаць 17 краінаў – чальцоў і партнёраў альянсу, паведамляе прэс-служба Мінабароны краіны. Сярод іншага, у вучэннях будуць удзельнічаць Грузія, Балгарыя, Францыя і Нямеччына.
«Міністэрства абароны Грузіі праводзіць “Вучэнні NATO – Грузія 2025”».
Паводле звестак вайсковай установы, гэта будуць вучэнні брыгаднага ўзроўню з кампутарнай падтрымкай пад кіраўніцтвам грузінскага боку. Іх мэтай будзе навучанне шматнацыянальных падраздзяленняў планаванню і правядзенню крызісных аперацый.