29 красавiка 2025, aўторак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ: Расея баіцца страціць Крым

5
ГУВ: Расея баіцца страціць Крым

Расейцы ўзмацняюць ваенную прысутнасць на паўвостраве.

Расейскае войска прадаўжае ўзмацняць свае пазіцыі ў часова акупаваным Крыме, асцерагаючыся страты паўвострава. Пра гэта ў каментары «Крым.Рэаліі» паведаміў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Чарняк.

Паводле ягоных словаў, у адказ на пагрозу страты паўвострава расейскае акупацыйнае войска павялічвае колькасць падраздзяленняў і асабовага складу. Асноўнай мэтай Расеі, на думку Чарняка, з'яўляецца арганізацыя бяспекі Крыма і ягоная абарона.

«Яны вельмі баяцца страціць Крым. Акрамя таго, яны спрабуюць утрымаць тэрыторыю Херсонскую. Асноўная іх мэта – утрымаць Крым. Зрабіць яго для іх бяспечным. Гэта зрабіць так, каб гэтую тэрыторыю не мог ніхто захапіць», – сказаў Чарняк.

Прадстаўнік ГУВ падкрэсліў, што менавіта таму акупанты максімальна будуць насычаць паўвостраў войскамі і баявой тэхнікай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках