У Кангрэсе ЗША ініцыявалі імпічмент супраць Трампа
26- 29.04.2025, 8:35
- 22,594

Пададзена сем артыкулаў, якія абвінавачваюць прэзідэнта ў сур'ёзных парушэннях.
Кангрэсмэн ад штата Мічыган Шры Танэдар падаў у Палату прадстаўнікоў ЗША артыкулы аб імпічменце прэзідэнта Дональда Трампа.
"Я ўнёс артыкулы аб імпічменце прэзідэнта Трампа. Калі Трамп ігнаруе Канстытуцыю, Кангрэс і суды, ён не змагаецца за Амерыку. Ён разбурае гэта і ставіць пад пагрозу нашу дэмакратыю", - паведаміў Танэдар у сацсетцы Х.
Кангрэсмэн удакладніў, што падаў сем артыкулаў аб імпічменце Трампу, абвінаваціўшы яго ў розных сур'ёзных парушэннях. Танэдар абвінавачваў Трампа ў незаконным скарачэнні фінансавання некаторых урадавых ведамстваў праз Дэпартамент эфектыўнасці ўрада (DOGE), без дазволу Кангрэса.
Яшчэ адной прычынай для імпічмента Танэдар празглядае агрэсіўную тарыфную палітыку Трампа. Беспрэцэдэнтныя мыты негатыўна паўплывалі на міжнародную эканоміку.
«Артыкул сёмы - тыранічнае перавышэнне паўнамоцтваў. Трамп спрабуе сканцэнтраваць неабмежаваную ўладу і разбурыць канстытуцыйныя межы прэзідэнцтва. У нашай краіне прэзідэнты, а не каралі. Гэта не проста правіна - гэта правіна, якая падпадае пад імпічмент», - заявіў Танэдар.