29 красавiка 2025, aўторак, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН адказалі на заяву Крамля пра трохдзённае «замірэнне»

8
У ААН адказалі на заяву Крамля пра трохдзённае «замірэнне»

Пазіцыя застаецца нязменнай.

Учора кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін абвясціў пра трохдзённае «замірэнне» ў траўні. У ААН падкрэслілі, што хочуць бачыць заканчэнне вайны ва Украіне.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык, паведамляе «Укрінфарм».

Ён адзначыў, што заканчэнне вайны павінна адбывацца на аснове міжнароднага права і Статута ААН.

«Наша пазіцыя застаецца нязменнай: мы хочам бачыць заканчэнне вайны... Яно павінна быць прынцыповым і паслядоўным, і цвёрда грунтавацца на Статуце ААН, міжнародным праве і ўсіх адпаведных рэзалюцыях», — сказаў Дзюжарык.

Прадстаўнік ААН дадаў, што мір павінен быць устойлівым і прадугледжваць прызнанне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Таксама ён адзначыў, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацый цэніць усе намаганні для спынення вайны, якія адпавядаюць яе даўняй і неаднаразова выказанай пазіцыі.

Адказваючы на пытанне пра ўдзел паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у вайне Расеі супраць Украіны, што раней пацвердзілі як Масква, так і Пхеньян, Дзюжарык каротка заявіў:

«Думаю, што ўсялякая інтэрнацыяналізацыя канфлікту — гэта рух у няправільным кірунку», — сказаў ён.

Чарговае «замірэнне» Пуціна

Нагадаем, учора расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін «з гуманітарных меркаванняў» абвясціў пра часовае замірэнне ў вайне супраць Украіны ў дні 80-годдзя «Дня Перамогі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках