У Нямеччыне заявілі аб затрыманні пакістанцаў, якія трапілі ў краіну з Беларусі
16- 29.04.2025, 12:00
- 6,690

Нелегалаў дэпартавалі.
Паліцыя Нямеччыны заявіла аб затрыманні васьмі пакістанцаў, якія прыбылі з Беларусі.
27 красавіка былі затрыманыя двое грамадзян Афганістана і чацвёра пакістанцаў. З іх словах, яны прыбылі з Польшчы, а туды патрапілі з Беларусі. Затрыманне адбылося ў населеным пункце Бісмарк.
28 красавіка ў аўтобусе, які рухаўся з польскага Шчэціна ў нямецкі Пасевальк, былі затрыманыя яшчэ пяць чалавек — чатыры пакістанцы і адзін афганец.
З іх слоў, усе пяцёра прыбылі праз "беларускі маршрут".
У абодвух выпадках нелегалаў дэпартавалі.