29 красавiка 2025, aўторак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі акупант здаўся ў палон украінскаму дрону

Расейскі акупант здаўся ў палон украінскаму дрону

Пілоты УСУ скарэктавалі ягоны маршрут і вывелі на свае пазіцыі.

Акупант падняў рукі ўверх і здаўся ў палон украінскаму дрону, паведамляе Цензор.НЕТ. На запісе відаць, што аператар дрона вёў расейца да ўкраінскіх пазіцый і перадаў пяхотнікам.

«Расейскі жаўнер прыняў адную з найлепшых пастаноў у сваім жыцці. Убачыўшы ўкраінскі беспілотнік, ён склаў зброю і падняў рукі ўверх, выказваючы жаданне здацца. Пілоты скарэктавалі ягоны маршрут і вывелі на ўкраінскія пазіцыі», - гаворыцца ў каментары да відэа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках