Новы стадыён «Эвертана» пабудавалі са сталі ўкраінскага «Метінвеста»
- 29.04.2025, 15:57
- 2,642

Урачыстае адкрыццё запланавана на лета гэтага года.
Нядаўна на радзіме "The Beatles" з'явіўся новы стадыён для ФК "Эвертан", пабудаваны з 1 000 тон гарачакачанага ліста Spartan UK Групы "Метінвест".
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу "Метінвеста".
"Брэмлі-Мур Док" ужо прыняў першых заўзятараў, а ўрачыстае адкрыццё запланавана на лета гэтага года.
Пры будаўніцтве стадыёна была выкарыстаная стратэгія “no-blockwork” - калі кожны элемент настолькі старанна спланаваны, што мантаж сталёвых канструкцый адбываецца без выкарыстання традыцыйнага цаглянага мура. Такі падыход патрабаваў высакаякасных матэрыялаў і эфектыўнага выканання праекта - і тут гарачакачаны ліст Spartan UK Групы "Метінвест" адыграў адную з ключавых роляў.
Свае хатнія матчы "Эвертан" да нядаўняга часу праводзіў на 39-тысячным стадыёне "Гудысан Парк", якому споўнілася ўжо 130 гадоў. Таму пастанавілі пабудаваць новы стадыён. А сёлета новая футбольная пэрліна горада Ліверпуль прыняла заўзятараў.
Нагадаем, са сталі “Метінвеста” таксама пабудаваная і галоўная арэна Украіны - НСК “Алімпійскі”.
А нядаўна ў Італіі спусцілі на ваду два караблі палярнага класа, таксама пабудаваныя са сталі ўкраінскага “Метінвеста” Рыната Ахметава. Судны-двайняты - экспедыцыйныя караблі палярнага класа Seabourn Venture і Seabourn Pursuit, яны маюць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі, і могуць здзяйсняць вандраванні ў Арктыку і Антарктыку ў восеньскі і летні сезон.