Лясы Магілёўскай вобласці патрапілі пад «асаблівы рэжым»
- 29.04.2025, 16:34
- 1,290

Праз адсутнасць дажджоў.
У Беларусі ўведзеныя маштабныя абмежаванні і забароны на наведванне лясоў. Найбольш складанае становішча ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях, піша тэлеграм-канал «Лясныя навіны Магілёўшчыны».
Праз адсутнасць дажджоў «асаблівы рэжым» забароны на наведванне лесу абвясцілі адначасова ва ўсіх раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей, закрыўшы ад людзей усе без выключэння адцінкі Дзяржаўнага ляснога фонду.
Астатнія вобласці Беларусі на інтэрактыўнай карце Мінлясгаса ў гэты момант афарбаваныя жоўтым колерам, што абазначае абмежаванне на наведванне лясоў (дазволены пешыя шпацыры без распальвання вогнішчаў).
