Як у IT: колькі зарабляюць беларускія кіроўцы фургонаў
27- 29.04.2025, 17:26
- 12,204

Для шмат каго такая праца становіцца магчымасцю назапасіць на дом ці аперацыю.
Беларускія кіроўцы за месяц могуць зарабляць да €2500. Але не ўсё так проста. Нюансы вывучалі журналісты av.by.
Стаць кіроўцам можна за тэрмін ад месяца да года - як з візай пашанцуе.
Кіроўцы расказваюць: каб увайсці ў прафесію, трэба адвучыцца на катэгорыю "С", затым адкрыць "СЕ".
Каб быць больш эксклюзіўным на рынку, можна здаць яшчэ і на "ADR" - перавозка небяспечных грузаў. Уся вучоба можа заняць да чатырох месяцаў.
Яшчэ месяц давядзецца прысвяціць атрыманню кода 95, а потым дачакацца дазволу на працу.
Колькі плацяць
Адразу пасля навучання давядзецца ездзіць за €40 на дзень. Затым расцэнкі павялічваюцца. Але для кожнага тыпу грузу яны свае.
Самы прыбытковы - аўтавоз. Але ён і самы рызыкоўны: аўто можна падрапаць або пашкодзіць і такім чынам патрапіць на грошы. Дзень тут каштуе на €120-140.
Далей коштам ідуць "бочкі" (кантэйнеры), рэфрыжэратары і "шторы". Апошні тып грузу самы танны - гэта класічны прычэп, за які не заплацяць вышэй €85 на дзень.
Дальнабойшчыкам аплачваюць усе дні, праведзеныя ў дарозе, і 22 дні адпачынку на год. Атрымліваецца блізу €2000-2500 на месяц.
Так што, калі не паліць (цыгарэты ў Еўропе каштуюць па €15–17), можна прывезці дадому адчувальную для беларусаў суму.