29 красавiка 2025, aўторак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясная прамысловасць Гішпаніі праз блэкаўт страціла амаль 200 мільёнаў еўраў

9
Мясная прамысловасць Гішпаніі праз блэкаўт страціла амаль 200 мільёнаў еўраў

Прапалі тоны мяса.

Прамыя страты мясной прамысловасці Гішпаніі праз адключэння электраэнергіі 28 красавіка складаюць не менш як 190 млн еўраў. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве асацыяцый мясной прамысловасці ANICE і FECIC.

Асацыяцыі правялі апытанне вядучых кампаній сектара і прааналізавалі сітуацыю на бойнях, у апрацоўчых цэхах і на перапрацоўчых заводах, дзе вытворчасць была раптоўна перапыненая.

Кампаніі паведамілі аб стратах у выглядзе аглушаных і забітых жывёл, а таксама тысяч туш, якія засталіся вісець на лініях забою. Са звестак асацыяцый, гэтыя жывёлы ўжо канфіскаваныя.

Акрамя таго, паведамлялася аб пашкоджанні машыннага абсталявання, помпавых станцый, ачышчальных збудаванняў, электроннага абсталявання і сістэм.

У аўторак раніцай было выяўлена, што на некаторых заводах падача электраэнэргіі яшчэ не адноўленая, што, магчыма, павялічыць страты значнай часткі прадукцыі, якая захоўваецца ў лядоўнях.

Кіраўнікі асацыяцый спадзяюцца, што "гішпанскі ўрад можа рэалізаваць механізмы кампенсацыі і прамой дапамогі для змякчэння значнай эканамічнай шкоды, прычыненай мясной прамысловасці".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках