СМІ: Украіна і ЗША сёння абмяркуюць пагадненне аб карысных выкапнях
1- 29.04.2025, 17:49
- 1,038

Дакумент можа быць падпісаны "зусім хутка".
Украіна і ЗША сёння, 29 красавіка, абмяркуюць пагадненне аб карысных выкапнях на ўзроўні ўрада і тэхнічных каманд, таму ўжо неўзабаве яго могуць падпісаць.
Пра гэта паведамляе «Суспільне», са спасылкай на крыніцу ў Офісе прэзідэнта Украіны.
"Што тычыцца падпісання дакумента, то гэта можа быць ужо зусім хутка, але канкрэтнай даты яшчэ няма. Уладзіць засталося, тэхнічныя дэталі, а ў цэлым пагадненне амаль гатовае", - адзначыў субяседнік.