У Morgan Stanley заўважылі рэдкую «ўсмешку» на графіку коштаў нафты Brent
- 29.04.2025, 18:26
- 5,390

На сусветным рынку нафты ў гэты момант склалася ўнікальная сітуацыя.
На сусветным рынку нафты ў гэты момант склалася вельмі рэдкая сітуацыя, піша Bloomberg са спасылкай на звесткі аналітыкаў Morgan Stanley. На іхнюю думку, кошты ф'ючэрсаў нафты маркі Brent у кароткатэрміновай перспектыве паказваюць на дэфіцыт нафты, але ў больш аддаленай, наадварот, на лішак, і такім чынам, больш нізкія кошты. У выніку на графіку форварднай крывой фармуецца «ўсмешка».
«Форвардная крывая Brent на гэты момант мае незвычайную форму: у першых дзевяці кантрактах яна ідзе ўніз, а потым уверх», – адзначаюць аналітыкі Morgan Stanley Марцін Ратс і Шарлота Фіркінс. Яны дадаюць, што гэта вельмі незвычайна і такіх гістарычных прэцэдэнтаў было мала.

З пачатку красавіка 2025 года чэрвеньскія ф'ючэрсы на нафту маркі Brent ўпалі амаль на 15% (да кошту закрыцця 28 красавіка). Такі абвал каціровак адбыўся праз наступствы гандлёвай вайны ЗША, планаў АПЕК+ у павелічэнні паставак сыравіны больш хуткімі тэмпамі, чым чакалася, а таксама росту чаканняў прафіцыту на рынку нафты.
Кошты нафты маркі Brent на найбліжэйшыя месяцы па-ранейшаму вышэйшыя, чым у больш доўгатэрміновай перспектыве, падкрэслівае Bloomberg. Гэтая тэндэнцыя называецца «бэквардацыя» і ўважаецца за бычыным чыннік, паколькі паказвае, што трэйдары гатовыя плаціць прэмію за больш хуткія ўгоды. Пры гэтым у 2026 годзе крывая зменіцца на супрацьлеглую структуру, вядомую як «кантанга», удакладняе агенцтва.