Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод для вытворчасці беспілотнікаў
20- 29.04.2025, 18:37
- 10,334

На мапе нашай краіны з'явіцца цэль для нападу УСУ.
Расея гатовая разам з Беларуссю пачаць праект вытворчасці беспілотнікаў, заявіў прэзідэнт РФ у пачатку двухбаковай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 29 красавіка ў расейскім Валгаградзе.
– Мы гатовыя ўжо закласці завод разам з вашымі спецыялістамі і адпаведную лабараторыю, – заявіў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін.
Ён таксама зазначыў, што ў краінаў ёсць дамоўленасці ў супольнай дзейнасці ў галіне авіябудавання.
– Вам удалося захаваць частку авіяцыйнай прамысловасці і, спадзяюся, ёсць таксама, над чым можна працаваць: і невялікі самалёцік, і кааперацыя ў сярэднемагістральных самалётах, і гэтак далей, – сказаў Пуцін.