29 красавiка 2025, aўторак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароль Тайланда стаў пілотам, каб злётаць з візітам у Бутан

1
Кароль Тайланда стаў пілотам, каб злётаць з візітам у Бутан

Фотафакт.

З'явіліся кадры з каралём і каралевай Тайланда, якія падчас нядаўняга дзяржаўнага візіту ў Бутан самастойна кіравалі сваім Boeing 737-800.

Маха Вачыралонгкорн узышоў на пасад у 2016 годзе, у яго за плячыма служба кадравым афіцэрам у Каралеўскім войску Тайланда, ён мае ліцэнзіі на кіраванне рознымі лайнерамі, у тым ліку Boeing.

Як пісаў Reuters, каралева Сутхіда Вачыралонгкорн – у мінулым сцюардэса Thai Airways. З будучым каралём – тады яшчэ прынцам – яна пазнаёмілася, калі перайшла на службу ў атрад ягонай асабістай аховы. Пра іх вяселле стала вядома падчас каранацыі Вачыралонгкорна, тады ж ягоная жонка была абвешчаная каралевай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках