30 красавiка 2025, Серада, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі штучны ліст, здольны ператвараць вуглярод у пластык і паліва

9
Навукоўцы стварылі штучны ліст, здольны ператвараць вуглярод у пластык і паліва

Танна і эфектыўна.

Каманда навукоўцаў з Нацыянальнай лабараторыі імя Лоўрэнса ў Берклі здзейсніла прарыў у галіне ўстойлівай энэргетыкі, стварыўшы кампактны штучны ліст, здольны ператвараць вуглякіслы газ у вадкае паліва, выкарыстоўваючы толькі сонечнае святло, паведамляе New Voice.

Гэтае адкрыццё можа кардынальна змяніць будучыню вытворчасці паліва і хімічных рэчываў.

Даследаванне, праведзенае ў рамках ініцыятывы Liquid Sunlight Alliance, дазволіла аб'яднаць намаганні больш як ста навукоўцаў з усяго свету. Прылада, памер якой не перавышае паштовую марку, спалучае ў сабе фотаактыўныя матэрыялы на аснове пераўскіту і каталітычную медзь. Замест хларафілу, як у сапраўдным лісці, тут выкарыстоўваюцца інавацыйныя фотапаглынальнікі і электракаталізатары, старанна змадэляваныя на ўзор прыродных ферментаў, каб кантраляваць складаныя хімічныя рэакцыі.

Галоўнай задачай было ўзнавіць прынцыпы фотасінтэзу ў штучнай сістэме, здольнай эфектыўна выкарыстоўваць сонечнае святло. У ходзе выпрабаванняў удалося дабіцца стабільнага працэсу, у якім CO₂ пераўтворыцца ў малекулы вугляроду, неабходныя для вытворчасці паліва і пластмасаў. Такая ідэя асабліва актуальная для галінаў, якія цяжка перавесці на электрычную энэргію, напрыклад для авіяцыйнага транспарту.

Стваральнікі падкрэсліваюць, што хоць сістэма пакуль працуе ў лабараторных умовах, яе высокая стабільнасць і патэнцыял для маштабавання робяць тэхналогію шматабяцальнай. Паспяховая дэманстрацыя штучнага фотасінтэзу ў такім кампактным фармаце падштурхоўвае навуку да наступнага кроку – камерцыялізацыі працэсаў пераўтварэння сонечнай энэргіі і вуглякіслага газу ў карысныя рэсурсы.

Распрацоўка штучнага ліста, які паўтарае прыродныя працэсы, з'яўляецца адным з найважнейшых крокаў на шляху да стварэння ўстойлівых крыніцаў энэргіі будучыні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках