На прылаўках беларускіх крам з'явіўся новы незвычайны прадукт
4- 30.04.2025, 10:41
- 3,876

Навінку выпусцілі напярэдадні майскіх святаў.
На прылаўках беларускіх крам з'явіўся новы незвычайны прадукт - “смятана" для шашлыка. "Тэлеграф" даведаўся, што гэта такое, на колькі адрозніваецца цана ад класічнай смятаны і дзе можна купіць навінку.
Відэа са смятаннымі соусамі з рознымі смакамі — “Да шашлыку”, “З пікантным зяленівам”, “Цацікі” - падзяліліся магілёўскія блогеры. Высветлілася, што менавіта іх мясцовае малочнае прадпрыемства — “Бабушкина крынка» — выпусціла гэтую навінку напярэдадні майскіх святаў. Пры гэтым вытворца назваў сваю прадукцыю соусам, а не смятанай.
Са слоў вытворцы, той самы смятанный соус "Да шашлыку", які надумалі пакаштаваць магілёўскія блогеры, ідэальна пасуе:
* да шашлыка і мяса, прыгатаванага на мангале,
* да запечанай гародніны,
* да хатніх страў.
Вытворца паабяцаў пакупнікам "далікатную тэкстуру, пікантны смак і лёгкую смятанку”, а вось самі блогеры, якія зрабілі кароткі відэаагляд на навінку, адзначылі, што па кансістэнцыі соус нагадвае 10%-ную смятану, а смакам — кефір з кропам, які таксама сустракаецца ў асартыменце беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі.
На думку аўтара агляду, кансістэнцыя падліўкі больш пасуе да шаўрмы або ў якасці лёгкай запраўкі да салаты, як альтэрнатыва маянэзу.
Што тычыцца кошту, то за слоічак на 230 грам, мяркуючы з цэннікаў, якія трапілі ў кадр, просяць 2,95 рубля, гэта значыць кіло прадукту каштуе 12,83 рубля, тады як кілаграм чыстай смятаны 22%-вай тлустасці таго ж вытворцы сёння каштуе 9,56 рубля, гэта значыць на 35% танней.
«Вось гэта нас ірванула! Мы – валацугі»
Акупант паказаў свае пазіцыі пасля дакладнага ўдару Сіл абароны Украіны.
Пасля дакладнага ўдару ўкраінскага дрона расейскія акупанты засталіся даслоўна ні з чым. У сеціве з'явілася відэа, знятае адным з захопнікаў адразу пасля атакі.
На кадрах цалкам знішчаны лагер захопнікаў. Ролік апублікаваў украінскі журналіст Юрый Бутусаў.
Адзін з расейскіх вайскоўцаў скардзіцца, што ўсё згарэла - ад асабістых рэчаў да зброі. Са слоў акупанта, пацярпела і хімічная лабараторыя, якая знаходзілася на пазіцыях.
Цытата з відэа: «Гарым, мама дарагая! Усе сюды абломкі прыляцелі, вось гэта нас ірванула... там хімікі – і яны згарэлі. Дзе мы будзем жыць цяпер? Мы - валацугі!».
@zatestilmogilev 📍Ярмарка, Гришина, 6а
♬ оригинальный звук - Zatestilmogilev