30 красавiка 2025, Серада, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўхвалілі продаж Польшчы ракет «паветра - паветра» на $1,33 млрд

3
ЗША ўхвалілі продаж Польшчы ракет «паветра - паветра» на $1,33 млрд

Дакументы накіраваныя ў Кангрэс для зацвярджэння.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў магчымы продаж Польшчы ракет сярэдняй далёкасці класа «паветра - паветра» AIM-120D і спадарожных элементаў на суму 1,33 мільярда даляраў.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на заяву Агенцтва супрацоўніцтва ў галіне бяспекі Пентагона.

Як указана, Агенцтва накіравала ў Кангрэс неабходныя дакументы, якія паведамляюць аб магчымым продажы.

Урад Польшчы запытаў набыццё 400 ракет AIM-120D3 (AMRAAM) і рознага спадарожнага абсталявання.

«Прапанаваны продаж будзе садзейнічаць дасягненню мэт замежнай палітыкі і нацыянальнай бяспекі ЗША шляхам умацавання бяспекі супольніка па NATO, які з'яўляецца сілай, што забяспечвае палітычную і эканамічную стабільнасць у Еўропе», - гаворыцца ў заяве.

Польшча ўжо мае ў сваім арсенале ракеты AMRAAM і не будзе мець цяжкасцей з прыняццем гэтых сродкаў на ўзбраенне, дадалі ў Агенцтве.

У канцы сакавіка стала вядома, што Польшча і ЗША падпішуць пагадненне коштам амаль 2 млрд долараў аб прадастаўленні матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі для сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках