«Праводзіць парад на Краснай плошчы не будзе каму»
21- 30.04.2025, 12:10
- 20,614

Ваенны эксперт параіў УСУ, куды лепш біць.
Найбольш аптымальным для Сіл абароны Украіны было б нанясенне ўдараў па тых базах, дзе расійскія вайскоўцы разам з тэхнікай будуць праводзіць трэніроўкі парада да 9 траўня. Аднак і стукнуць па Краснай плошчы падчас правядзення парада магчыма.
Пра гэта заявіў пілот-інструктар, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан у эфіры Radio NV.
«Аптымальны варыянт, вядома, нанесці ўдар не 9 траўня па Краснай плошчы, а выканаць знішчэнне расейскай тэхнікі, расейскіх вайскоўцаў, якія будуць трэніравацца (перад парадам). У іх ёсць некалькі баз для трэніроўкі. За некалькі дзён да 9 траўня ідуць трэніроўкі гэтага парада. Там дакладна працуюць толькі вайскоўцы, таму гэта ў чыстым выглядзе легальная вайсковая цэль. Па ёй можна нанесці ўдар рознымі механізмамі, пачынаючы ад канфідэнтаў нашых, заканчваючы далёкімі сродкамі паразы, якія ў нас дакладна ёсць», - сказаў эксперт.
З яго слоў, такія ўдары па трэніровачных базах можна нанесці, дапусцім, 7 або 8 траўня, бо трэніроўкі будуць праходзіць практычна штодзень або праз дзень.
Да таго ж, як адзначыў Світан, месцы гэтых трэніровак вельмі добра вядомыя масквічам, удзельнікам працэсу, а тым больш - украінскай выведцы.
«Таму, аптымальна - нанесці менавіта туды ўдар. Але Красная плошча, асабліва з войскамі на парадзе, а гэта і тэхніка, і вайскоўцы (асабліва пасля таго, як расейцы прызналі ўдар па Сумах як удар па цывільным аб'екце, якія выкарыстоўвалі вайскоўцы ў сваіх мэтах), - тут сам Бог загадаў нанесці ўдар па Краснай плошчы 9 траўня. Гэта значыць, што тут нам ніхто рукі не звяжа ў гэтым сэнсе, расейцы іх самі развязалі. Таму няхай баяцца. Нанесці ўдар можна. У якой паслядоўнасці і якіх месцах, я апісаў. Гэта можна зрабіць і раней, каб не было каму сам парад праводзіць», - растлумачыў ён.