У расейскім Забайкаллі загарэліся вайсковыя склады
13- 30.04.2025, 12:58
- 11,388

Агонь расцягнуўся на некалькі кіламетраў.
У вёсцы Вялікая Тура Карымскага раёна расейскага Забайкалля загарэліся вайсковыя склады.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, уезд у населены пункт, дзе размешчаная вайсковая частка, перацялі.
Агонь расцягнуўся на некалькі кіламетраў. Пажар тушаць, дарэчы, самалётам і з пажарным цягніком, Прычыны ўзгарання пакуль невядомыя.