30 красавiка 2025, Серада, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: У Турцыі працягваецца паляванне на апазіцыю

1
FT: У Турцыі працягваецца паляванне на апазіцыю

Эрдаган арыштаваў 18 супрацоўнікаў мэрыі Стамбула.

У Турцыі працягваецца маштабная кампанія рэпрэсій супраць апазіцыі, піша The Financial Times (пераклад — сайт Charter97.org). Улады арыштавалі 18 супрацоўнікаў мэрыі Стамбула паводле абвінавачванняў у карупцыі. Гэта адбылося неўзабаве пасля затрымання больш як 50 чалавек, звязаных з мэрам горада Экрэмам Імамаглу, папулярным апазіцыйным палітыкам, які, паводле апытанняў, можа перамагчы прэзідэнта Раджэпа Таіпа Эрдагана на выбарах.

Імамаглу, які выступае супраць "канала Эрдагана" — дарагога інфраструктурнага праекта-быў узяты пад варту ў мінулым месяцы паводле абвінавачвання ў карупцыі і сувязях з тэрарыстамі. Ягоны арышт выклікаў масавыя пратэсты, найбуйнейшыя за апошняе дзесяцігоддзе, падзенне на фінансавых рынках і абвінавачванні ў палітызацыі судовай сістэмы.

Сярод затрыманых апынуўся брат жонкі Імамаглу - Севат Кая, а таксама жонка аднаго з ягоных дарадцаў. Астатнія 34 падазраваныя былі вызваленыя, паведамляе дзяржаўнае агенцтва Anadolu. Суд заявіў, што арыштаваныя падазраюцца ў атрыманні хабараў і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.

Імамаглу ў сацсетках заявіў, што затрыманыя “не зрабілі нічога дрэннага” і заклікаў грамадзян змагацца з тымі, хто “раскладае нашу дзяржаву”.

Кампанія выйшла далёка за межы апазіцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі Турцыі. Пад прыцэлам уладаў апынуліся таксама бізнэс-лідары і медыйныя фігуры. Так, паліцыя дапытала Амера Араса з найбуйнейшай бізнэс-асацыяцыі Tüsiad за крытыку палітыкі ўрада, а прадусарка Айше Барым арыштаваная за меркаваную ролю ў пратэстах 2013 года. Ёй пагражае да 22 гадоў пазбаўлення волі.

Суд таксама пачаў слуханні паводле справы ультраправага палітыка Уміта Оздага, які абвінавачваецца ў “абразе прэзідэнта” пасля таго, як ён заявіў, што кіраванне Партыі справядлівасці і развіцця нанесла Турцыі больш шкоды, чым “усе крыжовыя паходы”.

Урад адмаўляе ціск на суды, аднак, са звестак апытанняў, 65% туркаў уважаюць арышт Імамаглу несправядлівым, а 61% упэўненыя, што гэта спроба не дапусціць ягонага ўдзелу ў выбарах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках