30 красавiка 2025, Серада, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Лі Куан Ю: Бацьку не спадабаўся б цяперашні Сінгапур

1
Сын Лі Куан Ю: Бацьку не спадабаўся б цяперашні Сінгапур
Лі Сянь Ян

Лі Сянь Ян раскрытыкаваў сінгапурскія ўлады, абвінаваціўшы іх у карупцыі.

Лі Сянь Ян, сын заснавальніка Сінгапура Лі Куан Ю, раскрытыкаваў дзейны ўрад за недастатковую празрыстасць фінансавай сістэмы. На ягоную думку, рэпутацыя Сінгапура як свабоднай ад карупцыі дзяржавы "знаходзіцца пад пагрозай”.

The Times апублікавала калонку Лі, у якой той ацаніў цяперашні стан Сінгапура, урад якога ягоны бацька ўзначальваў 25 гадоў — з моманту атрымання незалежнасці ў 1965 годзе. 3 траўня ў Сінгапуры пройдуць усеагульныя выбары. Аднак, на думку Лі Сянь Яна, няма ніякіх шанцаў, што палітычны лад астраўной дзяржавы зменіцца.

З траўня 2024 года пасаду прэм'ер-міністра Сінгапура займае Лоўрэнс Вонг, які прадстаўляе вядучую ў краіне «партыю народнага дзеяння». З 1959 да 1991 яе ўзначальваў Лі Куан Ю.

"Партыя, якая кіравала бесперапынна з 1959 года, больш не выконвае сваіх абавязкаў перад народам. Яна становіцца ўсё больш аўтарытарнай за кошт рэпрэсіўных законаў. Сінгапур па-ранейшаму з'яўляецца аўтакратыяй, але ўжо не такой, як сабе ўяўляў бацька”, - піша Лі Сянь Ян.

Лі-малодшы адзначыў, што ягоны бацька “быў прадуктам барацьбы Сінгапура За дзяржаўнасць” Лі Куан Ю заўсёды патрабаваў ад чыноўнікаў "выканання высокіх стандартаў" і звальняў тых, хто не адпавядаў.

"Сінгапурцы заслугоўваюць адкрытага і падсправаздачнага ўрада і большага ўплыву на палітыку. Сапраўдная дэмакратыя таксама дапаможа зрабіць Сінгапур больш устойлівым у супрацьстаянні замежным выклікам. Нават мой бацька прадказваў, што дзень "павінен надысці”, калі партыя народнага дзеяння больш не будзе ва ўладзе", — піша аўтар.

Лі Сянь Ян - былы генеральны дырэктар Singapore Telecommunications Limited, чалец сінгапурскай Партыі прагрэсу. Ён малодшы сын першага Прэм'ер-міністра Сінгапура Лі Куан Ю, які памёр ад запалення лёгкіх 23 сакавіка 2015 года ва ўзросце 91 года. У 2022 годзе Лі Сянь Ян з жонкай з'ехаў з Сінгапура ў Вялікабрытанію, дзе ім далі прытулак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках