Цягнік Менск-Гомель рэзнуўся ў лесавоз
10- 30.04.2025, 19:48
- 12,556

ФОТАФАКТ.
Аварыя з удзелам пасажырскага цягніка міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа № 752 Менск-Гомель і лесавоза адбылася ўвечары 30 красавіка на чыгуначным пераездзе перагона Цялуша-Красны Бераг, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Інцыдэнт адбыўся а 17.55. Паводле версіі БЧ, лесавоз парушыў правілы дарожнага руху, выехаў на чырвоны сігнал святлафора, дзе ў яго рэзнуўся цягнік.
«На момант здарэння ў цягніку знаходзілася 240 пасажыраў. Паводле аператыўнай інфармацыі, ніхто з іх не пацярпеў. У выніку аварыі пашкоджаныя кабіна электрацягніка, два вагоны і кантактная сетка», — адзначылі ў БЧ.
Рух цягнікоў на адцінку прыпынены. Для дастаўкі пасажыраў да месцаў прызначэння будзе арганізаваны дадатковы цягнік.
