УСУ знішчылі расейскую гаўбіцу Д-20
- 30.04.2025, 20:23
- 1,258

Відэафакт.
Аператары FPV-дронаў Асобнага атрада «Крылы Амегі» працягваюць наносіць кропкавыя ўдары па тэхніцы акупантаў. Гэтым разам дакладным ударам была знішчаная савецкая гаўбіца Д-20, якую супраціўнік выкарыстаў для абстрэлаў пазіцый сіл абароны Украіны.
Як паведамляе Цензор.Нет, відэазапіс з фрагментамі паспяховай баявой працы ўкраінскіх ваяроў апублікаваны ў сацсетках.