11 красавiка 2025, Пятніца, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упершыню са жніўня 2021 года ўпаў ніжэй за $65 за бараль

6
Кошт нафты Brent упершыню са жніўня 2021 года ўпаў ніжэй за $65 за бараль

Кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў на нафту абрынуўся на 8,02%.

Кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures абваліўся на 8,02% і на мінімуме апусціўся да $64,35 за бараль, сведчаць звесткі гандлю на 14:32 паводле Менска. Папярэдні раз нафта была таннейшая за $65 за бараль больш за 3,5 года таму – 23 жніўня 2021 года.

За апошнія дзве гандлёвыя сесіі нафтавыя каціроўкі ўпалі на 13,59 адсотка. Падзенне пачалося пасля таго, як 2 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра ўвядзенне з 5 красавіка новых мытаў у дачыненні да тавараў са 183 краінаў Яны складуць ад 10–50% для розных краінаў. Трамп растлумачыў пастанову аб увядзенні мытаў неабходнасцю аднаўлення эканомікі ЗША, якая цягам апошніх гадоў «зазнала разрабаванне, гвалт і раскраданне нацыямі блізкімі і далёкімі, як сябрамі, так і ворагамі».

На падзенні нафтавага рынку таксама адбіліся планы АПЕК+ павялічыць аб'ёмы здабычы сыравіны ў траўні на 411 тыс. бараляў за дзень замест запланаваных раней 135 тыс. бараляў за дзень.

У пятніцу нафтавыя каціроўкі паскорылі падзенне на навіне, што Кітай увядзе мыты ў адказ памерам 34% на ўсю прадукцыю з ЗША. Гэтыя захады пачнуць дзеянне 10 красавіка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках