7 красавiка 2025, панядзелак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балючы рыкашэт: Эканоміцы РФ стала блага

1
Балючы рыкашэт: Эканоміцы РФ стала блага

Пасля тарыфнага ўдару ЗША.

Расея трапіла ў лік нямногіх краінаў, якія ўніклі новых прамых мытаў з боку ЗША, аднак наступствы глабальнай тарыфнай вайны, абвешчанай амерыканскім лідарам Дональдам Трампам, сталі адчувальныя для расейскай эканомікі, піша Newsweek.

Крах на расейскіх фондавых рынках

Абвастрэнне гандлёвых спрэчак выклікала рэзкае зніжэнне на расейскіх фондавых рынках. За апошні тыдзень індэкс MOEX Russia, які адлюстроўвае дынаміку 43 найбуйнейшых публічных кампаній, страціў 8% – гэта найбуйнейшае падзенне з верасня 2022 года, калі рынак адрэагаваў на аб'яву мабілізацыі ў РФ.

Сярод іншага патаннелі акцыі такіх ключавых гульцоў, як Ашчадбанк (-5,2%), Газпрам (-4,9%), Мечэл (-7%) і Наватэк (-5,4%).

Аналітыкі чакаюць падзення коштаў нафты

Эксперты звязваюць падзенне з чаканым запаволеннем сусветнай эканомікі на фоне гандлёвых абмежаванняў, што можа прывесці да зніжэння попыту на энэргарэсурсы і, як вынік, да падзення коштаў нафты – адной з галоўных крыніцаў прыбытку для Расеі.

І без таго ў сакавіку сярэдні кошт расейскай нафты Urals адкаціўся да $58,99, што ніжэй за мінімальную планку, неабходную для выканання бюджэту.

Дадатковы ціск на рынак зрабілі і навіны пра планы АПЕК у траўні рэзка павялічыць аб'ёмы здабычы нафты. Арганізацыя спадзяецца такім чынам кампенсаваць страты ад зніжэння коштаў павелічэннем аб'ёмаў продажаў.

Аднак ва ўмовах перанасычанага рынку гэта можа прывесці да яшчэ большага падзення кошту нафты.

Зніжэнне экспартных прыбыткаў нясе сур'ёзныя рызыкі для расейскай эканомікі, асабліва ва ўмовах высокай нагрузкі на бюджэт, звязанай з ваеннымі выдаткамі і неабходнасцю абслугоўваць дзяржаўную пазыку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках