7 красавiка 2025, панядзелак, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Мір ва Украіне могуць забяспечыць толькі два чыннікі

12
ISW: Мір ва Украіне могуць забяспечыць толькі два чыннікі

Францыя, Вялікая Брытанія ды Італія актыўна працуюць над гэтым.

Моцнае ўкраінскае войска, падмацаванае еўрапейскімі гарантыямі бяспекі, застаецца найболей эфектыўным стрымным чыннікам супраць будучай расейскай агрэсіі. Менавіта гэтыя чыннікі здольныя забяспечыць доўгатэрміновы мір ва Украіне і ў Еўропе.

На сёння Францыя, Вялікая Брытанія ды Італія актыўна працуюць над тым, каб даць гарантыі бяспекі Украіне пасля заключэння мірнага пагаднення. Пра гэта гаворыцца ў аналітыцы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Паводле словаў генеральнага сакратара NATO Марка Рутэ, першым узроўнем гарантый бяспекі для Украіны павінны быць украінскія вайскоўцы, якія з'яўляюцца «першай лініяй абароны ў стрымліванні». У той самы час генеральны сакратар Альянсу запэўніў, што краіны Еўропы працуюць над гарантыямі бяспекі, якія дапамогуць прадухіліць будучую расейскую агрэсію.

У сваю чаргу прадстаўнікі французскага генеральнага штабу дадалі, што Францыя і Вялікая Брытанія будуць працаваць над вызначэннем і распрацоўкай «аперацый запэўнення», каб стрымаць Расею ад будучай агрэсіі пасля рэалізацыі мірнага пагаднення.

Аналітыкі ISW пагадзіліся, што моцнае ўкраінскае войска, падмацаванае заходнімі гарантыямі бяспекі, застаецца найважнейшым кампанентам пасляваеннай архітэктуры еўрапейскай бяспекі. Менавіта УСУ будуць гарантаваць устойлівы мір ва Украіне і стрымліваць будучую расейскую агрэсію.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках