КНДР панесла ашаламляльныя страты ў вайне ва Украіне
5- 6.04.2025, 14:41
- 25,754

Эксперт патлумачыў прычыну.
Паўночная Карэя панесла ашаламляльныя страты ў вайне ва Украіне, страціўшы амаль 50% сваіх сілаў. Пра гэта піша экс-кансультант Пентагона Рубен Ф. Джонсан для партала 19fortyfive.
Так, брытанская выведка паведаміла, што на стан сакавіка гэтага года паўночнакарэйскія войскі панеслі больш за 5000 стратаў у наступальных баявых аперацыях супраць украінскіх войскаў у расейскай Курскай вобласці. З іх прыкладна трэць – гэта войскі, якія загінулі ў баі.
Пры гэтым усе сілы, накіраваныя Пхеньянам для ўдзелу ў баявых дзеяннях разам з расейскімі падраздзяленнямі, налічваюць ад 10000 да 12000 чалавек, арганізаваных у пяць пяхотных брыгадаў. Але беручы да ўвагі тое, што прыкладна палова першапачаткова выпраўленых у Курскую вобласць паўночнакарэйскіх салдатаў былі забітыя ці параненыя, рэжым Кім Чэн Ына з тых часоў накіраваў «абмежаваную колькасць» дадатковых войскаў у якасці замены.
Як адзначае эксперт, высокія паказнікі стратаў сярод асабовага складу КНДР амаль дакладна сталі вынікам стандартнай расейскай тактыкі «мясных атак».
«Гэта масаваныя атакі, апісаныя брытанскім міністэрствам як “вельмі вымотвальныя спешаныя атакі”, падчас якіх асобныя войскі пакідаюць адносную бяспеку сваіх бронетранспарцёраў і баявых машынаў пяхоты і прасоваюцца наперад выключна пешшу», – тлумачыць ён.
Пры гэтым паўночнакарэйскія падраздзяленні ў Курскай вобласці выкарыстоўваліся ў якасці сілы адарвання ўвагі ў баявых аперацыях.
Як тлумачыць эксперт, салдаты КНДР выпраўляюцца наперад практычна бесперапыннай чарадой нападаў. Гэтая тактыка ўтрымлівае ўкраінскія войскі ў напружанні, дазваляючы расейцам адступаць і сачыць за любымі слабымі месцамі на ўкраінскіх пазіцыях, якія будуць выяўленыя. Потым яны накіроўваюць у бой расейскія падраздзяленні, якія могуць даць дадатковую баявую моц крытычна важным адрэзкам фронту.
Таксама Джонсан адзначае, што выкарыстанне паўночнакарэйскага персаналу да гэтага часу абмяжоўвалася Курскай вобласцю, якая афіцыйна з'яўляецца расейскай тэрыторыяй, а не часткай Украіны.
Пры гэтым любое разгортванне гэтых падраздзяленняў на ўкраінскай тэрыторыі запатрабуе прамога ўхвалення Кім Чэн Ына і Уладзіміра Пуціна.