7 красавiка 2025, панядзелак, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Насіце з сабой парасон і лыжы»

«Насіце з сабой парасон і лыжы»

Беларусы паказалі красавіцкія «аранжавыя» завеі.

Запозненым першакрасавіцкім жартам назвалі беларусы карціну, якую можна было назіраць 5 красавіка ў некаторых рэгіёнах краіны. Як і абяцалі сіноптыкі, якія абвясцілі на гэтую суботу аранжавы ўзровень небяспекі праз рэзкае пахаладанне, па поўначы і захадзе Беларусі выпаў снег. Жыхары Віцебскай і Гарадзенскай абласцей ужо пачалі актыўна выкладаць відэа красавіцкіх снегападаў у сацсетках, піша «Телеграф».

Так, першымі снежнымі краявідамі за акном падзяліліся жыхары Віцебшчыны: Наваполацак, Мёры былі сярод першых відэасправаздачаў. Паводле словаў каментатараў, якія паспелі ацаніць іх відэа, «узімку такой прыгажосці не было», як у пачатку красавіка.

@tanha9180

5 апреля Новополоцк Санаторий "Нафтан" ❤️❄️❤️

♬ оригинальный звук - Алёнаангел

«Белыя мухі» заўважаны і ў Гародні, дзе аўтарка аднаго з відэа ў TikTok параіла беларусам 5 красавіка правільна выбіраць экіпіроўку, выходзячы на вуліцу: надвор'е абяцае быць непрадказальным, як ніколі.

@tanha9180

Утро5Апреля😅❄️ Витебская область, Новополоцк, Санаторий "Нафтан "

♬ оригинальный звук - user88732988321

«Насіце з сабой парасон і лыжы», – папярэдзіла пра асаблівасці вясновай непагадзі дзяўчына сваіх падпісчыкаў.

«Так цёпло ўжо было, не хочацца ўжо маразоў, снягі! Абрыкосы квітнеюць на ўсю моц!» – напісала глядачка пад адным з відэа, а іншая карыстальніца відэаплатформы з Гародні з палёгкай адзначыла, што, на шчасце, не паспела высадзіць на лецішчы расаду. Цяперашнія тэмпературныя перапады, сапраўды, наўрад ці пайшлі б раслінам на карысць.

Між тым, мяркуючы з відэа з TikTok, снег дабраўся і да Менскага рэгіёну, а паводле прагнозаў сіноптыкаў, ужо заўтра снегападаў, відавочна, не ўнікне паўднёвы захад Беларусі.

Дзе чакаць наймацнейшых снегападаў?

Так, спецыялісты Telegram-канала «Метеовайб» папярэдзілі, што ў нядзелю, 6 красавіка, Беларусь трапіць у частку актыўнага цыклону Зіён, пад уплывам актыўнага фронту аклюзіі. Праз паступленне арктычных паветраных масаў па паўднёвым усходзе краіны нават дзённая тэмпература будзе апускацца ніжэй за нуль.

«Уначы на большай частцы тэрыторыі, за выключэннем Віцебскай вобласці, днём у асноўным па паўднёва-ўсходняй палове снег, завіруха, часам моцны снег. Да канца панядзелка вышыня снежнага покрыва паводле мадэлі ЕСМWF і GFS на мяжы Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей можа дасягнуць і нават перавысіць 20 см», – далі свой неспрыяльны і зусім не вясновы прагноз спецыялісты.

Мяркуючы з апублікаванай імі мапы, больш за ўсё дастанецца жыхарам Бабруйскага раёна.

Спецыялісты таксама папярэдзілі пра ўзмацненне ветру – ягоныя парывы могуць дасягаць хуткасці 15–20 м/с, а таксама пра пагаршэнне дарожнага становішча: ноччу месцамі будзе галалёдзіца (днём яна можа захоўвацца па паўднёвым усходзе краіны). не выключаны снежныя заносы.

Пра гэта папярэдзіў і Белгідрамет, падоўжыўшы дзеянне аранжавага ўзроўню метэанебяспекі на нядзелю, 5 красавіка. Паводле іх звестак, па паўднёва-ўсходняй палове краіны заўтра чакаюцца моцны снег, мокры снег, ноччу месцамі вельмі моцны снег.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках