7 красавiка 2025, панядзелак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ на парозе крызісу: Тарыфы ЗША знясільваюць Фонд нацыянальнага дабрабыту Пуціна

12
РФ на парозе крызісу: Тарыфы ЗША знясільваюць Фонд нацыянальнага дабрабыту Пуціна

Расея сутыкнулася з сур'ёзнымі ўзрушэннямі.

Падзенне коштаў нафты, выкліканае тарыфнай вайной ЗША, зрабіла разбуральнае ўздзеянне на нафтавую галіну і, як вынік, на фінансавую сістэму РФ. Расейскаму Мінфіну даводзіцца зноў запускаць руку ў «кубышку» – Фонд нацыянальнага дабрабыту (ФНД).

Пра гэта паведамляе The Moscow Times.

Увядзенне тарыфаў ЗША справакавала зніжэнне попыту на нафту на міжнародным рынку, што прывяло да падзення коштаў. Для Расеі, чый бюджэт шмат у чым залежыць ад нафтагазавых прыбыткаў, такая сітуацыя стала крытычнай.

Паводле звестак Міністэрства эканамічнага развіцця, у сакавіку 2025 года сярэдні кошт расейскай нафты Urals склаў $58,99 за бараль, што значна ніжэй за закладзеныя ў бюджэт $69,7.

Падзенне коштаў нафты, нароўні з памяншэннем аб'ёмаў здабычы, прывяло да скарачэння нафтагазавых прыбыткаў бюджэту РФ. У сакавіку 2025 года гэтыя прыбыткі знізіліся на 17%, а паводле вынікаў першага квартала – на 10%.

Ураду РФ даводзіцца ісці на вымушанае кампенсаванне бюджэтных стратаў. З 7 красавіка да 12 траўня Мінфін РФ плануе штодня прадаваць валюту з ФНД на 1,6 млрд рублёў, што ў агульнай колькасці складзе 35,9 млрд рублёў. ФНД, які раней служыў «падушкай бяспекі» для эканомікі РФ, значна скараціўся за час вайны супраць Украіны і санкцый.

Паводле звестак на сакавік 2025 года, ліквідныя актывы фонду зменшыліся прыкладна на дзве траціны, дасягнуўшы $37,5 млрд.

Прадаўжэнне распродажу актываў ФНД для падтрымкі бюджэту можа прывесці да яго поўнага знясілення, што паставіць пад пагрозу фінансавую стабільнасць краіны.

Парадаксальна, але на фоне зніжэння нафтавых прыбыткаў расейскі рубель умацаваўся на 26% у дачыненні да даляра ЗША з пачатку года.

Аднак гэтае ўмацаванне негатыўна адбіваецца на бюджэце, бо прыбыткі ад экспарту нафты і газу намінаваныя ў замежнай валюце і пры канвертацыі ў рублі памяншаюцца. У выніку дэфіцыт бюджэту пашыраецца, і ўрад змушаны павялічваць пазыкі або выкарыстоўваць рэшту рэзерваў.

Увядзенне тарыфаў адміністрацыяй Трампа і зніжэнне коштаў нафты разбуральна паўплывалі на эканоміку Расеі.

Скарачэнне нафтагазавых прыбыткаў, знясіленне ФНД і неабходнасць павелічэння пазыкаў ствараюць сур'ёзныя выклікі для фінансавай стабільнасці краіны-агрэсаркі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках