7 красавiка 2025, панядзелак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы з дронаў забіваюць сваіх, якія здаюцца ў палон УСУ

Расейскія вайскоўцы з дронаў забіваюць сваіх, якія здаюцца ў палон УСУ

Украінскі капітан расказаў, што сярод акупантаў гэта распаўсюджаная практыка.

Акупанты ладзяць мотаралі пад умоўнай назвай Горлаўка – Тарэцк. Яны садзяцца на матацыклы, з усіх сілаў ціснуць на газ і спрабуюць даехаць да пазіцый УСУ.

Пра гэта расказаў кіраўнік аддзялення камунікацыі 100 АМБр, капітан Сяргей Хамінскі ў эфіры Украінскага Радыё. «Але ў абсалютнай большасці выпадкаў яшчэ на пад'ездах гэта заканчваецца поўным фіяска. І замест трафею пераможцы ралі атрымліваюць запрашэнне на канцэрт Кабзона», – канстатаваў украінскі вайсковец.

Хамінскі адзначыў, што расейскія салдаты разумеюць, што іх выкарыстоўваюць як гарматнае мяса, таму яны прымаюць адзіна правільную і лагічную ў гэтай сітуацыі пастанову – здацца ў палон, таму што «гэта шанец на жыццё».

Але ёсць выпадкі, калі акупанты самі дабіваюць сваіх па дарозе ў палон УСУ. Капітан расказаў, што сярод расейцаў гэта звычайная практыка. «Спрабуючы здацца ў палон, расейскі жаўнер павінен пралічыць не толькі логіку, як зрабіць так, каб нашы вайскоўцы бачылі, што ён здаецца ў палон, але і падмануць сваіх. Калі для сваіх гэта будзе відавочна, яны яго проста застрэляць, проста знішчаць», – дэталізаваў Хамінскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках