8 красавiка 2025, aўторак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі прайшоў вайсковую падрыхтоўку

5
Кандыдат у прэзідэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі прайшоў вайсковую падрыхтоўку
РАФАЛ ТШАСКОЎСКІ

У рамках праграмы «Трэніруйся з войскам».

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы ад «Грамадзянскай кааліцыі», мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі абвясціў, што прайшоў базавую ваенную падрыхтоўку ў рамках праграмы «Трэніруйся з войскам».

Пра гэта ён напісаў у Х.

У рамках кампаніі «Трэніруйся з войскам» усе ахвотнікі могуць навучыцца асновам абыходжання са зброяй, стральбы, рукапашнага бою, таго, што рабіць, калі адмаўляе GPS, як выжыць у палявых умовах і як зрабіць першую медыцынскую дапамогу.

Як адзначыў Тшаскоўскі, гэта «выдатны спосаб за кароткі прамежак часу, пад кіраўніцтвам прафесіяналаў, навучыцца ці ўспомніць шмат каштоўных навыкаў».

Ён падкрэсліў, што гэтыя навыкі «таксама карысныя ў абсалютна паўсядзённых, небаявых сітуацыях».

«Я хацеў бы падзякаваць выдатнай, прафесійнай камандзе з базы 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады ў Весоле за гэты дзень. Я таксама рады, што на трэнінгу я сустрэў шмат людзей – як мужчынаў, так і жанчынаў – зацікаўленых у тым, каб зрабіць свой унёсак у агульную бяспеку. Гэта вельмі натхняе», – напісаў Тшаскоўскі.

Ён таксама дадаў, што такая падрыхтоўка «вельмі шмат дасць як вам асабіста, так і ўсім нам».

«Бо чым лепш падрыхтаваны кожны з нас, тым устойлівейшыя мы як грамадства да любога крызісу. А гэта тое, дзеля чаго ўсё гэта робіцца», – рэзюмаваў Тшаскоўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках