8 красавiка 2025, aўторак, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Размовы з Пуціным трэба адкласці»

12
«Размовы з Пуціным трэба адкласці»
ЭЛІНА ВАЛТАНЕН

Кіраўніца МЗС Фінляндыі заклікала падтрымаць Украіну.

Міністарка замежных справаў Фінляндыі Эліна Валтанен выказала перакананне, што для еўрапейскіх лідараў яшчэ не надышоў час тэлефанаваць расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну. Паводле ейных словаў, перамовы трэба адкласці, пакуль РФ прадаўжае захопніцкія ваенныя дзеянні ва Украіне.

У той самы час фінская чыноўніца заклікала падтрымліваць украінскую дзяржаву. Пра гэта яна заявіла выданню Yle.

«Відавочна, што ЗША вядуць перамовы з Расеяй і ў нейкі момант Еўропа таксама ўступіць у дыялог. Аднак важней не тое, калі і хто будзе гаварыць, а тое, чаго мы імкнемся дамагчыся з дапамогай такой гутаркі», – падкрэсліла Валтанен.

Яна нагадала пра жорсткі расейскі ўдар балістычнай ракетай па цывільным аб'екце ў Крывым Рогу, які прывёў да гібелі вялікай колькасці людзей, сярод іх дзяцей. Кіраўніца МЗС Фінляндыі падкрэсліла: злачынныя дзеянні краіны-агрэсаркі РФ указваюць на тое, што размову з яе прадстаўнікамі трэба адкласці.

Паводле ейных словаў, Фінляндыя «не ўважае Расею за ворага», а выступае супраць яе дзеянняў і парушэння міжнароднага права.

«Мы спадзяемся на добрасуседскія стасункі, але гэты час яшчэ не надышоў. Усё залежыць ад таго, калі Расея пачне дэманстраваць жаданне вярнуцца да міжнароднай дамоўнай сістэмы», – патлумачыла Валтанен.

Фінская міністарка заявіла, што пакуль гэтага не адбудзецца, гаварыць пра нармалізацыю стасункаў будзе заўчасна.

«Мы павінны абмяркоўваць гэтае пытанне з еўрапейскімі партнёрамі, але, як я сказала, цяпер яшчэ не час (нармалізацыі). Замест гэтага неабходна прадаўжваць нашу стратэгію: падтрымліваць Украіну, аслабляць Расею санкцыямі і ўмацоўваць уласную абарону», – рэзюмавала кіраўніца фінскага МЗС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках