8 красавiка 2025, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белым доме раскол: Маск упершыню пайшоў супраць Трампа

58
У Белым доме раскол: Маск упершыню пайшоў супраць Трампа

Мільярдэр асудзіў новыя тарыфы і гандлёвую вайну.

Паміж прэзідэнтам Амерыкі Дональдам Трампам і ягонай «правай рукой» Іланам Маском, мяркуючы з усяго, пачаўся першы сур'ёзны канфлікт. Мільярдэр дазволіў сабе публічную крытыку палітыкі лідара ЗША. Важную заяву Маск зрабіў у эфіры тэлеканала LA7, дзе ён выступіў разам з намеснікам прэм'ера Італіі Матэа Сальвіні, паведамляе Dialog.UA.

Мільярдэр раскрытыкаваў развязаную Трампам гандлёвую вайну. Ён падкрэсліў важнасць свабоднага руху тавараў для інавацыйных кампаній, такіх як Tesla, а таксама выказаў надзею, што тарыфы будуць скасаваныя ў найбліжэйшы час.

«І Еўропа, і ЗША павінны, на маю думку, у ідэале перайсці да сітуацыі з нулявымі тарыфамі, фактычна стварыўшы зону свабоднага гандлю», – заявіў Маск.

Раней у сваёй сацсетцы Х Маск даволі жорстка прайшоўся па найвышэйшым гандлёвым дарадцу Белага дому Пітэру Навара, які ўважаецца за галоўнага ідэолага тарыфнай палітыкі Трампа.

«Ступень доктара эканамічных навук Гарварда – гэта дрэнна, а не добра. Ён (нічога – рэд.) не пабудаваў сам», – напісаў ачольца Tesla.

У пачатку красавіка 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў новыя тарыфы на імпарт, уключаючы 34% мыты на тавары з Кітая, што выклікала захады ў адказ з боку Кітая.

Гэтыя падзеі прывялі да значных ваганняў на фондавых рынках і зрабілі прыкметны ўплыў на кампаніі Ілана Маска, асабліва Tesla. Пасля абвяшчэння новых тарыфаў акцыі Tesla ўпалі прыкладна на 5%. Гэтае зніжэнне звязана з асцярогамі інвестараў датычна павелічэння выдаткаў на вытворчасць і магчымага зніжэння попыту на прадукцыю кампаніі праз гандлёвыя бар'еры.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках