8 красавiка 2025, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: Cітуацыя на мяжы з Беларуссю абвастрылася

21
Міністр абароны Польшчы: Cітуацыя на мяжы з Беларуссю абвастрылася
УЛАДЫСЛАЎ КАСІНЯК-КАМЫШ
PAP/PAWEŁ SUPERNAK

Мігранты паводзяць сябе ўсё больш агрэсіўна.

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю абвастрылася, мігранты, якія спрабуюць патрапіць на польскую тэрыторыю, паводзяць сябе ўсё больш агрэсіўна.

Заяву польскага міністра прыводзіць Polsat News.

Касіняк-Камыш адзначыў, што кідаюць камяні, галіны і выкарыстоўваюць балгаркі, спрабуючы прарвацца праз бар'ер. Толькі ў ноч з пятніцы на суботу было зафіксавана некалькі сотняў спробаў нелегальна трапіць у Польшчу.

Ён растлумачыў, што актывізацыя такіх дзеянняў «накіраваная на тое, каб аслабіць Еўропу, Польшчу».

«Гэта накіравана на атаку на Польшчу, а не на спробы знайсці прытулак. Гэта, мусіць, ужо, спадзяюся, усім зразумела, і нельга дапамагаць у такой працэдуры... у незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Гэта парушэнне закона, перасячэнне мяжы нелегальным спосабам», – падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках