Ці можна ў Беларусі памяняць кірунак, у які адчыняюцца ўваходныя дзверы?
5- 6.04.2025, 14:26
- 9,872

У МНС адказалі.
У апошні час у МНС сталі часта пытацца, у які бок можна адчыняць уваходныя дзверы ў кватэру? Дакладней, ці можна змяняць кірунак. Вось што растлумачылі спецыялісты.
Паводле іх словаў, кірунак, у які бок адчыняць дзверы (што вядуць з кватэры ў агульны калідор), не ўплывае на эвакуацыю людзей пры пажары. Нарматыўныя прававыя акты не рэгламентуюць гэтае пытанне. Выключэнне – дзверы, якія выходзяць непасрэдна на лесвіцу.
Уладальнікі кватэраў могуць перарабіць дзверы (каб яны адчыняліся ў іншы бок) пры правядзенні перапланавання (перабудовы). Для гэтага трэба ўзгадніць з мясцовай адміністрацыяй план-схему або пералік (апісанне) працы ў пераўладкаванні і (або) перапланаванні памяшкання. Другі варыянт – неабходна падаць тэхнічную выснову пра тое, што пераўладкаванне і (або) перапланаванне не ўплываюць на бяспеку будынка і выкананыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў.