8 красавiка 2025, aўторак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-спецназавец ЗША: Крэмль здзейсніў вялікую памылку

7
Экс-спецназавец ЗША: Крэмль здзейсніў вялікую памылку

Продаж Кітаю знішчальнікаў Су-35 можа выйсці бокам.

Дзесяць гадоў таму Кітай пагадзіўся набыць у Расеі 24 знішчальнікі Су-35. Калі гэта адбылося, першай думкай большасці экспертаў было тое, што Пекін набывае такі самалёт, каб перарабіць яго. Аб гэтым піша аглядальнік у пытаннях нацыянальнай бяспекі выдання 19fortyfive, а таксама ворэнт-афіцэр амерыканскага спецназа Стыў Балестрыеры.

Са слоў эксперта, Кітай вядомы тым, што здольны да прамысловага шпіянажу. Краіна можа скрасці, набыць або скапіяваць нечае вынаходства і выкарыстоўваць яго ва ўласных мэтах.

Купля Кітаем расейскага знішчальніка Су-27

У 1991 годзе Кітай пачаў закупляць знішчальнік далёкага радыусу дзеяння Су-27. Аднак расейцы былі раздражнёныя, калі КНР пачала дэманстраваць на экспарт самалёт уласнай вытворчасці J-11, які нагадваў Су-27 - самалёт, на вытворчасць якога Кітай не меў ліцэнзіі.

«Расейскія СМІ выступілі супраць продажу праз боязь, што кітайцы скапіююць самалёт і будуць прадаваць яго як свой уласны. Менавіта так і адбылося», - адзначыў Балестрыеры.

Асаблівасці Су-35

Упершыню гэты знішчальнік узяў удзел у баявых дзеяннях у 2015 годзе ў Сірыі. Неўзабаве пасля гэтага Расея пагадзілася прадаць Кітаю 20 Су-25 за 2 млрд даляраў.

«Кітай ніколі не ставіў сабе за мэту цалкам скапіяваць гэты самалёт. Такія кампаненты Су-35, як рухавікі, авіёніка і магутная радыёлакацыйная сістэма «Ірбіс», не могуць быць пераробленыя дастаткова хутка, каб гэта было апраўдана», - патлумачыў аглядальнік.

Эксперт мяркуе, што Кітай, магчыма, выкарыстоўваў гэты знішчальнік як прамежкавы варыянт, пакуль іх самалёт J-20 не будзе цалкам гатовы. Зрэшты, галоўны рэдактар часопіса Aerospace Knowledge Ван Янань адзначыў, што Су-35 дапаможа Народна-вызваленчаму войску Кітая кампенсаваць свае патрэбнасці датуль, пакуль краіна не будзе мець дастатковай колькасці знішчальнікаў J-20.

«Знішчальнік-невідзімка J-20 уважаўся за яшчэ адзін прыклад крадзяжу з боку Кітая, на гэты раз супраць ЗША. Але калі яны набылі Су-35 для неадкладнага выкарыстання, чаму яны не набылі больш? Адна з інтрыг палягала ў тым, што Кітай набыў Су-35, каб утрымаць яго на рынку ад такіх супраціўнікаў, як Індыя, якая набывае расейскую і еўрапейскую зброю і тэхніку. Я сумняваюся, што гэта прычына, але гэта моцная думка», - выказаўся Балестрыеры.

Дзейнасць Су-35 падчас баявых дзеянняў

Эксперт падкрэсліў, што Су-35 з'яўляецца выдатным самалётам чацвёртага пакалення, бо можа развіваць хуткасць да 2 махаў і можа здзяйсняць звышгукавы палёт. Але нягледзячы на тое, што ён мае рысы малапрыкметнасці, ён не з'яўляецца самалётам-нябачнікам.

«Расея пазіцыянуе яго як канкурэнта амерыканскаму F-22. Але хаця гэта выдатны самалёт, адсутнасць у знішчальніка малапрыкметнасці з'яўляецца значным недахопам. Акрамя таго, вайна ва Украіне негатыўна паўплывала на рэпутацыю самалёта. Ці дрэнны гэта знішчальнік? Не, але вядзенне вайны Расеяй прывяло да значных страт для такіх сістэм узбраення», - нагадаў аглядальнік.

Са слоў эксперта, выкарыстанне Су-35 ва Украіне не дапамагае амбіцыям РФ прадаць гэтыя самалёты. Таксама гэтае папярэджанне для Кітая, які не ваяваў з 1979 года.

«Купля Кітаем знішчальніка была прагматычнай пастановай. Яны мелі патрэбу ў папаўненні свайго авіяпарку, пакуль не будзе гатовы айчынны знішчальнік пятага пакалення. А ўлічваючы гісторыю кітайска-расейскіх стасункаў, не перашкодзіць добра разгледзець зброю патэнцыйных ворагаў. Улічваючы схільнасць Кітая да крадзяжу чужых распрацовак, хто сказаў, што яны не абралі часткі Су-35 для выкарыстання ў будучым уласным праекце?», - акцэнтаваў аўтар матэрыялу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках