Расейскія вайскоўцы паплаціліся за марадзёрства ва ўкраінскім сяле
11- 6.04.2025, 19:08
- 30,302

Акупантаў напаткала карма.
Аператары БПЛА з падраздзялення «Гострі Картузи» правучылі расейскіх захопнікаў, якія займаліся марадзёрствам у адным з разбураных імі ж украінскіх сёлаў.
Відэа з адплатай яны апублікавалі ў нядзелю, 6 красавіка, на сваім Telegram-канале.
«Марадзёрскія войскі акупантаў працуюць не пакладаючы рук і не мыючы ног. Гэтым разам двое „вызваліцеляў“ хадзілі па разбураных дамах з невялікім вазком і збіралі каштоўныя рэчы ўкраінцаў, якія калісьці будавалі гэтыя дамы», — гаворыцца ў каментары да апублікаваных кадраў.
Са слоў украінскіх байцоў, расейцы знаходзіліся за 10 кіламетраў ад лініі баявога сутыкнення, таму былі ўпэўненыя, што знаходзяцца ў бяспецы і могуць спакойна рабаваць чужыя дамы.
«Але карма ў выглядзе нашага дрона не прымусіла сябе доўга чакаць», - адзначаюць ўкраінскія аператары дронаў.