Авіяцыя УСУ нанесла ўдары па збоі расейскіх вайскоўцаў на Куршчыне
3- 6.04.2025, 17:54
- 6,448

Для нападу былі скарыстаныя высокадакладныя кіраваныя бомбы.
Шматмэтавыя знішчальнікі «МіГ-29» Сіл абароны Украіны высокадакладнымі кіраванымі бомбамі знішчылі два будынкі з расейска-паўночнакарэйскімі ваеннымі злачынцамі ля вёскі Гуева Суджанскага раёна Курскай вобласці.
Пра гэта, спасылаючыся на ўкраінскіх байцоў, паведаміў спецыялізаваны авіяцыйны вайсковы Telegram-канал «Соняшнік», апублікаваўшы адпаведнае відэа.
«Паколькі нашы падраздзяленні працягваюць весці баявыя дзеянні ў гэтым раёне і пазіцыі пераходзяць з рук у рукі, авіяцыя наносіць удары па збоі сіл ворага літаральна ў рэальным часе!»