Ілья Шкурын аформіў пераможны асіст у чэмпіянаце Польшчы
- 6.04.2025, 18:45
- 1,626

Галявы пас беларуса дапамог «Легіі» здабыць перамогу.
6 красавіка Ілля Шкурын выйшаў у стартавым складзе «Легіі» ўпершыню за тры матчы і вызначыўся вельмі важным галявым пасам.
Яго каманда саступіла «Гурніку» 0:1 пасля першага тайма, аднак у другім здзейсніла камбэк і атрымала перамогу, паведамляе «Еўрарадыё».
𝐋𝐔𝐐𝐔𝐈𝐍𝐇𝐀𝐒! ⚽🇧🇷 Legia odwraca losy meczu i prowadzi 2:1 w Zabrzu! 🔥
— CANAL+ SPORT (@CANALPLUS_SPORT) April 6, 2025
📺 Transmisja w CANAL+ SPORT 3 i w serwisie CANAL+: https://t.co/zr8n1cU2RX pic.twitter.com/GBE5WT3rYh
Беларус Ілля Шкурын зрабіў галявую перадачу на Лукінаса, які паставіў пераможную кропку ў гульні — 2:1 на карысць «Легіі» ў матчы 27-га тура Экстракласа.
Цікава, што пасля ўдару Ілля чакаў, што ён стане аўтарам гола, бо мяч каціўся ў сетку, але аднаклубнік надумаў для вернасці падставіць нагу і загнаў мяч у браму.
Нагадаем, што раней Шкурын забіў першы гол за «Легію», гэта здарылася ў паўфінале Кубка Польшчы ў матчы супраць «Руху».