8 красавiка 2025, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ажыццявілі чарговы рывок на тэрыторыі Белгародскай вобласці РФ

3
УСУ ажыццявілі чарговы рывок на тэрыторыі Белгародскай вобласці РФ

Расейцы ў паніцы пакінулі пазіцыі.

Украінскія сілы здзейснілі чарговы рывок на тэрыторыі Белгародскай вобласці. З прызнання расейскага Z-ваенкара Раманава, падраздзяленні войска РФ са складу 34-й брыгады ў паніцы адкаціліся, кінуўшы пазіцыі і адступіўшы на глыбіню да 600 метраў. Вызваленую тэрыторыю хутка занялі ўкраінскія штурмавыя падраздзяленні, піша «Диалог».

Прарыў пад Папоўкай: Расея кідае пазіцыі

Паводле звестак Раманава, раніцай 6 красавіка ўкраінскія войскі правялі накат на пазіцыі РФ на паўднёвы захад ад вёскі Папоўкі Краснаяружскага раёна Белгародскай вобласці. Адзначаецца, што расейскія вайскоўцы не вытрымалі націску і адступілі, перадаўшы ўкраінскаму боку значны адрэзак тэрыторыі.

«Здалі пазіцыі на глыбіню да 600 метраў», — гаворыцца ў паведамленні Z-ваенкара.

Раманаў сцвярджае, што расейскі бок нібыта пачаў штурм страчаных пазіцый сіламі 155-й брыгады марской пяхоты ЦАФ, аднак факт адступлення зафіксаваны і прызнаны самой расейскай крыніцай.

Пацвярджэнне з украінскага боку

Інфармацыю пракаментавалі і ўкраінскія вайскоўцы харкаўскага 225-га асобнага штурмавога палка, якія дзейнічаюць на гэтым адрэзку. Іх адказ іранічна высмейвае нядаўнія афіцыйныя заявы Крамля аб «блакаванні і аблозе» ўкраінскіх вайскоўцаў:

«Клоуны, вы нават сваіх афіцэраў не змаглі вывезці! Жыць жадаюць - ахвотна дапамагаюць. Проста зараз дронаводы рэжуць лагістыку, а далей яшчэ цікавей», - адзначылі ў 225 АБП.

Такім чынам, на фоне рэальнага ўкраінскага наступу ў Белгародскай вобласці, заявы Уладзіміра Пуціна аб аблозе УСУ выглядаюць асабліва фальшыва і абсурдна.

Што адбываецца на Белгародскім кірунку?

Цягам апошніх тыдняў украінскія сілы паступова пашыраюць зону ціску у прымежных раёнах РФ, выкарыстоўваючы мабільныя групы, дроны і штурмавыя атрады. Паводле інфармацыі выведкі, Расея не паспявае рэагаваць на манеўры УСУ, губляючы не толькі тэхніку, але і кіравальнасць на асобных адцінках.

Асабліва ўразлівымі выявіліся лагістычныя шляхі, якія актыўна знішчаюцца аператарамі дронаў. Поспехі УСУ на гэтым кірунку не толькі падрываюць баяздольнасць супраціўніка, але і паказваюць рост ініцыятывы ўкраінскага войска нават на расейскай тэрыторыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках