Bloomberg: Кошты нафты паскорылі падзенне
2- 7.04.2025, 8:33
- 10,576

Савудаўская Арабія паскорыла цунамі на нафтавым рынку.
Кошты нафты паскорылі падзенне пасля таго, як Савудаўская Арабія знізіла кошт сваёй флагманскай нафты максімальна за апошнія два гады. Эскалацыя гандлёвай вайны ўзмацніла апасенні наконт глабальнай рэцэсіі і зніжэння попыту на энэрганосьбіты.
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Нафта маркі Brent упала 7 красавіка амаль на 4% да 63 даляра за бараль, чатырохгадовага мінімуму. Пазней кошты падняліся да 64 даляраў. West Texas Intermediate наблізілася да 60 даляраў.
Найбуйнейшая нафтавая кампанія Saudi Aramco знізіла кошт нафты Arab Light для сваіх найбуйнейшых пакупнікоў у Азіі на травень. Гэта адбылося ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як ОРЕС+ абвясціла аб нечакана вялікім павышэнні здабычы.
«Рынкі пачынаюць тыдзень усё яшчэ ахопленыя панікай», – сказала Вандана Хары, заснавальніца Vanda Insights у Сінгапуры. «Ніхто не адважыцца абраць дно» і «стаць на шлях цунамі продажаў», - сказала яна.
Кошт нафты - нараўне з іншымі прамысловымі і сельскагаспадарчымі таварамі, а таксама акцыямі - імкліва абрынуўся, бо хваля тарыфаў і захады ў адказ з боку Кітая падарвалі апетыт да рызыкі. Страты нафты пагоршыліся нечаканым крокам альянсу ОРЕС+ па павелічэнні. Спалучэнне рызык для попыту на сырую нафту з дадатковай вытворчасцю выклікала асцярогі з нагоды глабальнага лішку.
Адлюстроўваючы хуткае пагаршэнне настрояў, Goldman Sachs знізіў свае прагнозы коштаў другім разам менш за тыдзень. Паводле перагледжанага прагнозу, Brent на снежань складзе 62 даляры за барэль, што на 4 даляры менш за папярэдні прагноз.
Перагляд банка ўключае ў сябе паніжэнне ВУП, «уключаючы прагноз стагнацыі эканомікі ЗША», – заявілі аналітыкі. Рызыкі «застаюцца ў бок паніжэння, бо рызыка рэцэсіі яшчэ больш вырасла, а пастаўкі ОРЕС+ могуць вырасці больш, чым мы мяркуем», – заявілі яны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ціснуў на альянс ОРЕС+, каб «знізіць кошт нафты», што, з яго слоў, неабходна для зніжэння інфляцыі і ўзмацнення ціску на Расею, каб дапамагчы пакласці канец вайне супраць Украіны. Савудаўская Арабія таксама знізіла кошты для ЗША і Еўропы, хаця зніжэнне было значна меншым, чым для азіяцкіх пакупнікоў.
«Па змаўчанні ўсе рызыкоўныя актывы будуць працягваць зніжацца датуль, пакуль Трамп не скажа або не падасць сігнал аб нечым, што прымусіць інвестараў спыніцца і перагледзець свае асцярогі з нагоды рэцэсіі», – сказаў Хары.