У метро Менска спынілася ўся «сіняя» лінія
- 7.04.2025, 9:32
- 8,842

Што здарылася.
У метро Менска давялося спыніць састаў цягніка, праз што перастала працаваць уся «сіняя» лінія. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе метрапалітэна беларускай сталіцы.
Інцыдэнт адбыўся на станцыі метро «Маскоўская» 7 красавіка. Як растлумачылі ў прэс-службе менскага метрапалітэна, прычынай спынення складу сталі тэхнічныя абставіны.
- Быў часова спынены рух цягнікоў па Маскоўскай лініі, - растлумачылі ў метрапалітэне.
На 09.00 гадзін рух цягнікоў у менскай падземцы аднавілі, пасля чаго праводзілася дыспетчарскае рэгуляванне руху.