10 красавiка 2025, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Часам даводзіцца прымаць лекі, каб нешта выправіць

13
Трамп: Часам даводзіцца прымаць лекі, каб нешта выправіць

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў страты фондавага рынку праз уведзеныя ім мыты.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не хацеў абрынуць фондавыя рынкі ўвядзеннем тарыфаў. Відэа ягонага брыфінгу на борце самалёта Air Force публікуе CNN.

«Я не хачу, каб нешта абрыналася, але часам даводзіцца прымаць лекі, каб нешта выправіць», - сказаў Трамп журналістам.

Амерыканскі прэзідэнт сцвярджае, што ў выходныя абмяркоўваў з еўрапейскімі і азіяцкімі лідарамі тарыфы, якія набудуць моц на наступным тыдні. Са слоў Трампа, «яны паміраюць ад жадання ўкласці ўгоду», але ЗША пойдуць на яе на сваіх умовах.

«Гутаркі не будзе, пакуль яны не заплацяць нам вялізныя сумы на штогадовай аснове», - сказаў ён, дадаўшы, што хоча выплат і за мінулыя гады.

Пра тое, што пасля ўвядзення новых тарыфаў больш за 50 краін ужо вядуць перамовы з ЗША аб іх скасаванні, 6 красавіка заяўляў амерыканскі міністр фінансаў Скот Бэсэнт.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках