10 красавiка 2025, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Францыя можа замяніць амерыканскую ядзерную зброю ў Еўропе

3
Як Францыя можа замяніць амерыканскую ядзерную зброю ў Еўропе

Эксперт назваў этапы.

Замена амерыканскай «ядзеркі» у Еўропе на французскую будзе складацца з шэрагу элементаў. Першы з іх, гэта падпісанне новых двухбаковых пагадненняў.

Пра гэта распавёў эксперт Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Іжак РБК-Украіна.

Пасля гэтага, як растлумачыў Іжак, неабходна будзе разглядаць працэдуры замены ядзернай зброі, а таксама інфраструктуры, якая зараз занятая амерыканскімі F-16, F-18 і F-35 з бомбамі Б-61, на французскія Rafale з ракетамі ASMP-A.

Пытанне ядзерных боегаловак Францыі

Са слоў Іжака, Францыя зараз мае дастатковую колькасць уласных ядзерных боегаловак. Зрэшты, паводле ацэнкі кіраўніцы Цэнтра ў пытаннях нераспаўсюду ядзернай зброі пры Адэскім нацыянальным універсітэце Паліны Сінавец, Парыжу ўсё ж давядзецца павялічыць іх колькасць, каб абараняць куды большую тэрыторыю.

Паводле звестак Defence Express, Парыж мае:

▪ 40 баявых зарадаў TN75 магутнасцю 110 кт і новых TNO магутнасцю 100 кт, якія ўсталяваныя ў балістычныя ракеты M51 на чатырох атамных падводных лодках класа Le Triomphant;

▪ 54 боегалоўкі TNA магутнасцю 100-300 кт, усталяваныя ў звышгукавыя ракеты ASMP-A. Іх здольныя несці самалёты Rafale.

Праблема палягае ў тым, што Францыя і Вялікая Брытанія маюць недастаткова боегаловак малой магутнасці.

«Бомбы, якія ёсць у амерыканцаў, маюць зменную магутнасць ад некалькіх кілатон да пяцідзесяці кілатон. І Расея заўсёды ведае, што гэтая зброя можа быць ужытая ў кожны момант на полі бою. А ў французаў і брытанцаў зараз няма такой нізкай магутнасці, у іх яна пачынаюцца ад ста кт. Знізіць магутнасць можна дастаткова хутка, але гэта яшчэ трэба зрабіць», - дадаў Іжак.

Як растлумачыў эксперт, знізіць магутнасць можна цягам года, але потым ядзерную зброю неабходна будзе адпрацаваць на вучэннях. У той жа час ён не выключае, што пэўныя захады ў гэтым пытанні маглі пачацца значна раней, што дасць магчымасць дасягнуць выніку хутчэй.

Ядзернае стрымліванне

У канцы лютага СМІ пісалі, што Францыя гатовая выкарыстоўваць свае сілы ядзернага стрымлівання для абароны еўрапейскага кантынента. Прынамсі, самалёты з ядзернай зброяй могуць быць накіраваныя ў Нямеччыну.

Пазней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што пачаў стратэгічныя абмеркаванні па абароне ўсяго кантынента з дапамогай французскай ядзернай зброі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках