10 красавiка 2025, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Добрушы дзяўчынку назвалі «касмічным» імем

41
У Добрушы дзяўчынку назвалі «касмічным» імем
ілюстрацыйнае фота

Незвычайнае імя бацькі выбралі яшчэ да нараджэння малой.

У Добрушы з'явілася жыхарка з незвычайным імем, расказала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Маладыя бацькі наважылі назваць сваю нованароджаную дачушку Лунай.

«Гэтае імя спадабалася ўсёй сям'і, яно прыгожае, далікатнае, узвышанае. Цяпер дзядуля жартам называе ўнучку Спадарожнікам, а мы з мужам ласкава – Лунцікам», – распавядае шчаслівая мама.

Варта адзначыць, што незвычайнае імя выбралі яшчэ да нараджэння малой. Але гэта не было пагоняй за арыгінальнасцю. Спачатку дачку хацелі назваць Ксеніяй ці Маргарытай.

«Але ў нейкі момант, як азарэнне, раптам узнікла імя Луна. Вымавілі яго з мужам адначасова і адразу ж пакахалі», – дзеліцца жанчына.

Усё яшчэ сумняваючыся ў такім незвычайным выбары, бацькі наважылі даверыцца лёсу. Яны па чарзе цягнулі паперкі з магчымымі імёнамі сваёй дачкі. І абодва выцягнулі менавіта Луна. Так усё было вырашана.

Дарэчы, гэта не першае "касмічнае" імя на Гомельшчыне. У домах шлюбу аблцэнтра нядаўна зарэгістравалі хлопчыкаў Марс і Космас. Праўда, апошняга бацькі назвалі ў гонар героя серыяла "Брыгада".

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках