10 красавiка 2025, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць некалькі відаў вяленай рыбы і піўных напояў

9
У Беларусі забаранілі прадаваць некалькі відаў вяленай рыбы і піўных напояў
ілюстрацыйнае фота

Усё - расейскай вытворчасці.

У спіс небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарта дадалі тры віды вяленай рыбы і два віды піўных напіткаў. Усё - расейскай вытворчасці, піша OL.

Пад забарону патрапілі вяленыя палачкі сазана ад маскоўскага ТАА «ПК Залаты ветразь». Даследаванні паказалі, што масавая доля вільгаці харчовай рыбнай прадукцыі склала 23 працэнты пры норме не менш як 30 працэнтаў. У выніку прадукт не можа быць ідэнтыфікаваны як той, за які выдаецца. Акрамя таго, у прадукцыі выявілі недапушчальную харчовую дабаўку - сарбінавую кіслату.

Масавая доля вільгаці харчовай рыбнай прадукцыі 23,1% пры норме не менш за 30% апынулася таксама ў вяленых палачках судака ад ТАА «Віцязь» з Уладзімірскай вобласці і 21,6% - у кавалачках бурштынавай рыбы ад гэтага ж прадпрыемства. Акрамя таго, у апошняй выявілі недапушчальныя сарбінавую і бензойную кіслоты.

У спісе з'явіліся і два піўныя напоі ад маскоўскага ТАА «Клантрэйд»: «Томатное гозе Бычье Сердце Двойное Укроп» і «Сердце Дракона». Абодва - гандлёвай маркіроўкі PIVOT POINT. У напоях выявілі сарбінавую і бензойную кіслоты.

Прадукцыю забаранілі ўвозіць і прадаваць у Беларусі з 8 красавіка. Забароненыя тавары пастаўляла ТАА «Старавар».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках