19 красавiка 2025, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураган «Зіён» пакінуў без святла больш за 840 населеных пунктаў Беларусі

4
Ураган «Зіён» пакінуў без святла больш за 840 населеных пунктаў Беларусі

Энэргетыкі доўга не маглі даць рады наступствам.

Беларускія энергетыкі далі справаздачу аб аднаўленні электразабеспячэння ва ўсіх населеных пунктах краіны. Падключыць абясточаныя праз разгул урагану «Зіён» гарады і пасёлкі спецыялістам удалося толькі да 23:00 7 красавіка.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай Міністэрства энэргетыкі, за два дні электразабеспячэнне праз абрыў правадоў парушалася ў больш як 840 населеных пунктах Беларусі. У сярэднім час на аднаўленне электразабеспячэння ў энэргетыкаў, з іх падлікаў, ішло амаль 3 гадзін.

Працаваць энэргетыкам апошнія два дні давялося бесперапынна, паколькі цыклон, перамяшчаючыся па тэрыторыі краіны, выклікаў усё новыя і новыя тэхналагічныя парушэнні, у тым ліку, на цяжкадаступных участках ліній электраперадачы.

Агулам у аварыйных работах было задзейнічана амаль 150 брыгад, гэта значыць больш за 600 спецыялістаў, блізу 200 адзінак тэхнікі і 37 дызель-генератарных установак, якія выкарыстоўваюць для забеспячэння часовага электразабеспячэння спажыўцоў.

Зрэшты, у Мінэнэрга адзначылі, што праца з асобнымі заяўкамі спажыўцоў (а іх за апошнія два дні было выканана больш за тысячу) працягваецца.

Між тым, на аўторак, 8 красавіка, сіноптыкі знізілі ўзровень метэанебяспекі для ўсіх рэгіёнаў краіны - да жоўтага ўзроўню. У большасці абласцей сёння галоўную небяспеку для беларусаў будзе несці галалёд, але ў трох рэгіёнах - на Меншчыне, Віцебшчыне і Гомельшчыне - як мінімум да 21:00 8 красавіка будзе таксама захоўвацца патэнцыйна небяспечны вецер.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках